Убачыць Хрыста

Як часта нашаму слыху ліслівіць фраза: "Усяго дамогся сам!" У сучасным свеце людзі імкнуцца ўсімі сіламі здабыць незалежнасць, стаць на прыступку вышэй за "шэрую масу". З аднаго боку, гэта добра, калі людзі працавітыя і шмат працуюць як па жыцці, так і над сабою, для таго, каб нешта мець. А з другога, становіцца вельмі сумна, што пастаянная надзея толькі на свае сілы становіцца перашкодай для сустрэчы з Вялікім Богам. Не рэдка сустракаецца меркаванне, нібы веру ў Бога прыдумалі тыя, хто ні на што ў гэтым жыцці не здольны. Ім прасцей сядзець і чакаць "падарунак з неба". Што ж, кожнае меркаванне мае права на існаванне. Толькі вельмі хочацца спытаць: "На што будзе ваша надзея, калі ў вас забраць здароўе, грошы і вашых сваякоў?"
Мы адкрываем новае служэнне, якое называецца "Убачыць Хрыста". Мэтай гэтага служэння з’яўляецца пропаведзь евангелля, дапамога тым, хто не бачыць выхаду з сітуацыі, якая склалася, а таксама напамін людзям, што спазналі Госпада аб тым, што проста ведаць Яго мала, Яму трэба прысвяціць жыццё. У гэтым раздзеле мы плануем публікаваць "нявыдуманыя" гісторыі людзей, якім аднойчы пашчасціла здабыць надзею — надзею, якая ніколі не памрэ. Таксама плануем размяшчаць вершы і песні, якія з’явіліся ў выніку сустрэчы з Хрыстом.
Спадзяемся, што гэтае служэнне стане ключыкам для вашых зачыненых дзвярэй!
Калі ў Вас ёсць свая гісторыя, звяжыцеся з намі!
Эльвіра Лянкевіч