Турэмнае служэнне
«…быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне» (Мц. 25:36)
Дабравесце людзям, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі адзін з кірункаў служэння нашай царквы. Першае служэнне ў калоніі было здзейснена вясною 1994 года. У цяперашні час мы наведваем больш за 10 калоній па ўсёй краіне. Не сакрэт, што, пабыўшы адзін раз у калоніі, чалавек часта трапляе туды зноў ... Але тое, што непадуладна чалавеку, падуладна Госпаду. Ісус карэнным чынам мяняе гэтыя душы, гэтыя сэрцы.
Ісуса Хрыста ўкрыжавалі на Галгофскім крыжы. Па абодва бакі ад Яго былі ўкрыжаваны двое злачынцаў, асуджаных за злачынствы. Адзін з іх, знаходзячыся ў цяжкім становішчы, папрасіў, каб Ісус успомніў пра яго ў Царстве Сваім. Ісус звярнуўся да злачынца і сказаў: «Сёння будзеш са Мною ў раі» (Лк. 23:43).
Мы бачым, што Ісус першым звярнуўся да злачынца і даў выратаванне яго душы. Наша задача на зямлі — працягваць справу Ісуса Хрыста і несці Евангельскую вестку ў турмы. Вялікае дабраславенне для Царквы Хрыстовай, што Бог адкрыў дзверы для пропаведзі Евангелля ў месцах пазбаўлення волі ў нашай краіне. Гэта заахвоціла некаторых служыцеляў пайсці ў турмы і прапаведаваць Слова Божае. Гісторыя служэння царквы «Гефсіманія» у турме мела свой пачатак у 1994 годзе. Бог паклаў на сэрца пастару Стасілевічу Мікалаю Міхайлавічу і некаторым братам наведаць турму ў горадзе Мінску, ППК №1.
Браты напісалі ліст у дэпартамент выканання пакаранняў Рэспублікі Беларусь аб магчымым наведванні калоніі. З гэтага моманту Бог адкрыў дзверы для турэмнага служэння царквы «Гефсіманія» г. Мінска. Бог пачаў рабіць Сваю працу ў сэрцах тых людзей, якія ўпершыню пачулі Евангельскую вестку з вуснаў братоў. Ужо ў 1995 годзе ў мінскай турме прайшло першае воднае хрышчэнне, каля пятнаццаці чалавек заключылі водны запавет з нашым Госпадам. Бог стаў адчыняць дзверы многіх турмаў Беларусі, дзе зняволеныя пачулі збаўчую навіну праз Ісуса Хрыста, таксама браты з радасцю дзяліліся сваімі перажываннямі ў Госпадзе і асабістымі сведчаннямі.
Для царквы служэнне ў турмах зʼяўляецца вялікай радасцю і вялікім дабраславеннем. Успамінаюцца сведчанні нашых братоў і сясцёр, якія знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі за ісціну Евангельскую і вернасць Богу. Паводле іх расказаў, вельмі шмат было ўзнесена малітваў за тых людзей, якія знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі. І Бог пачуў іх малітвы. Алілуя!
Быў час, калі бацька пастара царквы Міхаіл Іосіфавіч Стасілевіч пёк хлеб і сушыў яго, браў таксама хатнюю малочна-мясную прадукцыю і вазіў у турму, каб перадаць братам, якія сядзелі там за Слова Божае ( «Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці» (Мц. 25:35). Вось і сын, узяўшы сцяг бацькі, панёс духоўны хлеб ва ўсе турмы Рэспублікі Беларусь, выконваючы волю Божую.
На сённяшні дзень шматлікія былыя зняволеныя, якія пакаяліся ў турмах, прыняўшы Ісуса Хрыста сваім Госпадам і Збаўцам, нясуць розныя служэнні ў царкве і за яе межамі, зʼяўляючыся дыяканамі і пастарамі. Таксама нясуць Евангельскую вестку ў турмы.
У 2008 годзе нашы браты пачалі наведваць жодзінскую турму для пажыццёва зняволеных. Колькі было радасці ад таго, што яны маглі прапаведаваць ім пра Ісуса Хрыста! У вачах зняволеных браты ўбачылі святло надзеі для выратавання душы. На адрас царквы стала прыходзіць вельмі шмат лістоў з турмаў. Гэтыя лісты без слёз чытаць немагчыма ... Яны кранаюць да глыбіні душы, у іх апісваюцца лёсы зняволеных і ўсе перажыванні за апошнія гады. Многія з іх ненавідзелі сябе і спрабавалі скончыць жыццё самагубствам, але Ісус змяніў іх думкі і даў новыя сэрцы.
Аднойчы ў адной з турмаў Беларусі малады хлопец пажадаў звесці рахункі з жыццём і павесіўся. Калі яго везлі на бальнічнай каталке ў рэанімацыю, то шыя была ўся сіняя ад пятлі. Убачыўшы гэта, адзін вернік брат спытаў у лекараў: «Што з ім адбылося?» Яны яму ў адказ сказалі: «Ён спрабаваў павесіцца, яго жыццё вісіць на валаску, шанцаў практычна няма». Тады гэты брат, яго імя Дзмітрый, падняў рукі да неба і моцна заклікаў Госпада, кажучы: "Ісус! Ісус! Памілуй гэтага хлопца, дай яму яшчэ адзін шанец, каб лекары выратавалі яму жыццё і ён стаў хрысціянінам і служыў Табе!" Тры дні ён ляжаў у коме. Бог даў ласку Сваю, лекары выратавалі яму жыццё. Праз паўтара года гэты малады хлопец аддаў сваё жыццё ў рукі Ісуса Хрыста і прыняў Яго сваім Госпадам і асабістым Збаўцам, а яшчэ праз паўтара года ён сустрэўся з тым, хто за яго маліўся ля бальнічнай каталкі. Дзмітрый распавёў яму, як усё было. Яны, абняўшыся, доўга плакалі, выказваючы падзяку Госпаду за выратаванне душы. З гэтай гісторыі мы бачым, што Ісус яшчэ многіх, многіх хоча выратаваць у турмах, а для гэтага патрэбныя працаўнікі, гатовыя служыць Яму.
Таму царква «Гефсіманія» г. Мінска мае вялікае Божае дабраславенне і жаданне працаваць у турмах нашае краіны, каб яшчэ многіх там знайшоў і многім дараваў Ісус. Маліцеся за турэмнае служэнне! Супакой Божы вам!
Аляксандр Лімін, дыякан ц. "Гефсіманія"
15 июля в церкви Гефсимания состоялась встреча братьев, бывших в заключении. Какой благословенный был день! Приехали более 100 братьев со всей Беларуси, также присутствовали пастора церквей. Многие встретили своих старых знакомых, с которыми не виделись уже много лет. Служителя делились Словом, свидетельствами, все вместе славили Господа. Счастьем, радостью и любовью были наполнены глаза братьев. Затем были обед и о
Замечательным воскресным утром 19 марта братья нашей церкви посетили церковь «Благодать» г.Орша. Бог наполнил служение Своей благодатью. Брат Артём Щербак поделился словом и свидетельством любви Божьей, братья Сергей Наганович и Михаил Кунцевич проповедовали о милости и любви Божьей, Его неизменности, о том, что Его рука не сократилась и по сей день, слава и благодарение за всё Господу! На вечерне
Слава Богу! Мы благодарим Бога за то, что Он продлевает дни нашей жизни и берёт нас в Свой удел! Ранним осенним утром 16 октября мы встретились с Михаилом Адамовичем, помолись и начали путь в церковь г. Любань. По дороге размышляли о слове Божьем, слушали псалмы, молились. Утреннее служение было наполнено Божьей благодатью,нам дали возможность поучаствовать в служении. Каждый брат поделился словом Божьим, свидетельс