РЭЛІГІЙНАЯ АБШЧЫНА
ХРЫСЦІЯН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКАЙ

Раўнадушша

Крычыць душа ў сэрцы чалавека
І выліваецца слязьмі – на твары дождж…
Ён не жабрак зусім і ні калека,
А проста на жыццё ўжо не ахвоч.

А побач – людзі са сваёю працай
І ім далёка будзе да яго,
Яны ўмеюць бед чужых цурацца
І загасіць апошняе святло.

І раўнадушша вельмі тоўстым лёдам
У сэрцы іх ляжыць,як цагліна,
Жыццё ўжо не здаецца смачным мёдам – 
І ў гэтым чалавечая віна.

Наколькі б лепш жылося на планеце,
Каб навучыўся кожны з нас любіць,
Каб супакоіць мог надзеі веццем,
Каб мы ўмелі ўсё,што ёсць,цаніць.

Зямля-матуля стогне пад нагамі
Людзей,што з раўнадушшам унутры
І поіцца салёнымі слязамі
Асуджаных на моцныя вятры.

Няхай жа ты дабрэйшаю душою
Выратавальнік будзеш для людзей,
Вясці пачнеш слабейшых за сабою – 
І на Зямлі нам будзе жыць лягчэй!

Кацярына Чебан

Поэты о Боге

  • А Мне, дитя, не всё равно Александра Новорай
  • А ты взгляни сегодня на Голгофу Александра Новорай
  • А ты люби Мария Сузько
  • А я всегда с тобою Александра Новорай
  • Апостол Павел Аляксандр Латушкін
  • Без цели Аляксандр Латушкін
  • Белые одежды Аляксандр Латушкін
  • Благовествуй Аляксандр Латушкін
  • Благодарю Анастасія Вайцюк
  • Благодать Аляксандр Латушкін
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28