Падарожжа ў кнігу Нээміі
Напісанне кнігі Нээміі
Паводле настойлівага яўрэйскага падання, Эздра быў аўтарам 1 і 2 кнігі Летапісаў, Эздры і Нээміі. Кнігі гэтыя першапачаткова складалі адну кнігу. Некаторыя думаюць, што Нээмія мог быць аўтарам сваёй кнігі.
Эздра быў праўнукам святара Хэлкіі, які 160 гадоў раней кіраваў рэформамі цара Ёсіі (Эздра 1:1; 4 Царстваў 22:8), вельмі набожны спадчыннік шляхетнага роду. Ён выйшаў з Вавілона ў Ерусалім (457 да Р.Х.), 80 гадоў пазней першага вяртання яўрэяў і 13 гадоў перад прыходам Нээміі.
Частка кнігі Нээміі напісана ад першай асобы. Гэта кажа аб тым, што матэрыял кнігі запазычаны з афіцыйных справаздач Нээміі.
Нээмія вяртаецца ў Ерусалім
Нээмія прыйшоў у Ерусалім у 444 г. да Р.Х. Да прыходу Нээміі Эздра ўжо быў у Ерусаліме 13 гадоў. Эздра, будучы святаром, вучыў народ богапазнанню. Нээмія прыйшоў як абласны начальнік, з правамі ад персідскага цара аднавіць сцены і горад Ерусалім і ўмацаваць яго. Яўрэі ўжо былі дома на радзіме каля 100 гадоў, але зрабілі займелі даволі малы прагрэс, за выключэннем рамонту храма, які таксама быў вельмі нязначны. Кожны раз, як яны прыступалі да працы, іх самыя моцныя суседзі сілай, пагрозамі і іншымі ўжываннямі персідскіх законаў, спынялі працу.
Нээмія быў мужам малітвы, патрыётам, актывістам, поўны рашучасці і настойлівасці. Яго першым імкненнем ва ўсіх выпадках было жаданне звяртацца да Бога ў малітве (Нээмія 1:4; 2:4; 4:4,9; 6:9,14). Ён правёў 4 месяцы ў малітве, перш чым выкласці перад царом патрэбы яўрэйскага народа (Нээмія 1: 1; 2: 1).
Пабудова мура
Старыя ворагі яўрэяў, якія валодалі яўрэйскімі землямі, як Маавіцяне, Аманіцяне, Азацяне, Аравіцяне ды Самарыцяне, якія нядаўна перасяліліся, кпінамі і пагрозамі імкнуліся затрымаць пабудову сцен Ерусаліма. Яны сабралі свае войскі і выступілі супраць Ерусаліма. Але Нээмія, узброіўшы сваіх людзей і спадзеючыся на Бога, вельмі ўмела адбіваў нападкі і працягваў працу днём і ноччу і, нягледзячы на ўсе гэтыя перашкоды, праца была скончана за 52 дня. І Ерусалім зноў пасля свайго разбурэння ў 586 годзе, праз 142 гады, стаў умацаваным горадам.
Аднаўленне нацыянальнага жыцця
Скончыўшы працу на сцяне, Эздра і Нээмія сабралі народ і пачалі арганізоўваць іх нацыянальнае жыццё. Раздзел 7 кнігі Нээміі і раздзел 2 кнігі Эздры даюць спісы тых, хто 100 гадоў таму вярнуліся з Зарававелем ў Ерусалім. Відавочна тут была патрэба выправіць некаторыя радаводныя запісы.
Сем дзён запар, кожны дзень ад світанку да паўдня, Эздра і яго памочнікі "чыталі з кнігі з Закона Божага, выразна, і далучалі тлумачэнне, і народ разумеў прачытанае". Усенароднае чытанне і тлумачэнне Божай кнігі зрабіла вялікае раскаянне сярод народу і вялікае "абуджэнне" і святое жаданне выконваць Закон, як бачым у раздзелах 9 і 10.
Нээмія быў начальнікам вобласці ў Юдэі 12 гадоў (Нээмія 5:14). Язэп Флавій кажа, што Нээмія дажыў да глыбокай старасці і кіраваў на Юдэі ўсё сваё жыццё.
Пытанні для самаправеркі
- Якая прафесія была ў Нээміі ў горадзе Сузы?
- Чаго, паводле слоў Нээміі, будуць пазбаўлены Санавалат, Хараніт, Товія і Гешэм у Ерусаліме?
- Якія не будаўнічыя прадметы трымалі Юдэі падчас рамонту мура Ерусаліма?
- Якія чуткі распаўсюджваў Санавалат аб Нээміі?
- Якія асабістыя якасці апісаны ў начальніка Ерусалімскай крэпасці?
- Якую традыцыю з часоў Ісуса, сына Нава, адрадзілі Юдэі пры святкаванні кучак?
- Прадстаўнікі якіх народаў павінны былі выйсці з Юдэйскага грамадства?