РЭЛІГІЙНАЯ АБШЧЫНА
ХРЫСЦІЯН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКАЙ

Падарожжа ў кнігу Суддзяў

Судьи Израиля

Пасля смерці Ешуа ў яўрэйскага народа не было моцнага цэнтралізаванага кіравання. Гэта быў хаўрус 12 незалежных каленяў, якіх нічога не аб’ядноўвала, акрамя Бога. Форма кіравання ў перыяд суддзяў — «Тэакратыя», гэта значыць сам Бог лічыўся непасрэдным кіраўніком народа. Аднак людзі не ўспрымалі Бога сур’ёзна — яны ўвесь час упадалі ў ідалапаклонства. Пастаянна знаходзячыся ў стане анархіі і грамадзянскай вайны паміж каленяў, акружанымі ворагамі, якія зноў і зноў спрабавалі знішчыць іх, яўрэйскі народ вельмі павольна развіваўся як нацыя. Ізраільцяне не сталі вялікім народам, пакуль не ўтварылася царства ў часы Самуіла і Давіда.

Дакладная працягласць перыяду суддзяў невядомая. Калі скласці ўсе перыяды прыгнёту, тэрміны праўлення суддзяў і перыяды выпрабаванняў, атрымліваецца 410 гадоў (гл. Табліцу ніжэй). Але некаторыя перыяды могуць накладвацца адзін на аднаго. Ефтай, які жыў у канцы перыяду, кажа, што ён працягваўся 300 гадоў (Суд. 11:26). Лічыцца, што гэта было каля 300 гадоў, прыкладна з 1400 да 1100гг. да Р.Х. Увесь перыяд ад зыходу да праўлення Саламона, які ўключае ў сябе 40-гадовае падарожжа па пустыні, а таксама гады Іллі, Самуіла, Саула і Давіда, доўжыўся 480, як паказана ў 3 Цар. 6:1. Былі таксама перыяды прыгнёту з боку Сіданійцаў і Маавіцянаў (Суд. 10:12)

ПрыгнятальнікіПерыяд прыгнётуСуддзяГады міру
Месапатамцы 8 Гатанііл з Давіра ў Юдэі 40
Маавіцяне, Аманіцяне, Амалікіцяне 18 Аод з племя Веньяміна 80
Філістымляне   Самэгар  
Хананэі 20 Дэвора з племя Яфрэма, Варак з племя Нэфталімавага 40
Мадыяніцяне, Амалікіцяне 7 Гедэон з племя Манас 40
    Авімэлэх (узурпатар) з племя Манас 3
    Фола з племя Ісахара 23
    Яір з Галаада, усходняй частцы Манас 22
Аманіцяне 18 Ефтай з Галаада, усходняй частцы Манас 6
    Эсэвон з Віфлеема, з племя Юды 7
    Элон з племя Завулонавых 10
    Аўдон з племя Яфрэма 8
Філістымляне 40 Самсон з племя Дана 20
Усяго: 111   299

Хананэі, тыя, што засталіся ў зямлі

Ешуа знішчыў Хананэяў у некаторых абласцях краіны і падпарадкаваў сабе іншыя вобласці. Пасля яго смерці ў зямлі засталася немалая колькасць Хананэяў. Бог загадаў Ізраілю зусім знішчыць ці выгнаць Хананэяў. Калі б Ізраіль паслухаўся, ён пазбавіў бы сябе ад мноства праблем.

Археалагічная заўвага: жалеза ў Палестыне

У Бібліі гаворыцца, з якой прычыны Ізраіль не мог выгнаць Хананэяў і філістымлян: у іх было жалеза, а ў Ізраіля не было. Толькі пасля таго як Саул і Давід зламалі ўладу філістымлян, Ізраіль атрымаў доступ да жалеза. Хоць жалезныя прадметы сталі з’яўляцца ў Палестыне прыблізна ў час уварвання філістымлян, яны распаўсюдзіліся толькі ў XI стагоддзі да Р.Х.

40 гадоў і 40 дзён

Гатанііл, Дэвора і Гедэон судзілі Ізраіль па сорак гадоў кожны; Аод быў суддзёй двойчы па сорак гадоў. Пазней Ілій судзіў краіну 40 гадоў. Саул, Давід і Саламон кіравалі па сорак гадоў. Паводле ўсяго відаць, 40 гадоў — гэта круглы перыяд, які сімвалізуе жыццё пакалення ці завершанасць. Падобным чынам, «40 дзён», — гэта круглы лік, які азначае завершанасць або паўнату. Звярніце ўвагу, як часта лік 40 выкарыстоўваецца ў Бібліі.

  • Падчас патопу дождж ішоў 40 дзён.
  • Майсей збег у Мадыяму ва ўзросце 40 гадоў, правёў там 40 гадоў і 40 дзён прабыў на гары Сінай.
  • Ізраіль блукаў па пустыні 40 гадоў.
  • Выведнікі правялі ў Ханаан 40 дзён.
  • Ілля пасціўся 40 дзён.
  • Нінэвіі была дадзена адтэрміноўка ў 40 дзён
  • Ісус пасціўся 40 дзён і быў на зямлі 40 дзён пасля ўваскрэсення.

Пытанні для самаправеркі

  1. Што было ў руцэ Самсона, калі малады леў рыкліва ішоў насустрач яму каля вінаграднікаў Тымнаты?
  2. Самая доўгая цягнулася каля паўгода ў 85 краінах свету. А самая кароткая працягвалася каля 2 гадзін. У Самсона яна доўжылася 168 гадзін
  3. Гэтыя словы паўтараюцца ў кнізе Суддзяў часта. Яны раскрываюць сутнасць грамадскага жыцця ў перыяд суддзяў, калі шырока распаўсюджаны быў гвалт, беспакаранасць, беспарадак, беззаконне. Гэтымі ж словамі заканчваецца кніга Суддзяў. Працытуйце апошні верш кнігі Суддзяў
  4. За што Бог зрабіў вымову Ізраілю?
  5. Як звалі жанчыну, якая забіла Сісару?
  6. Як атрымалася Ізраілю захапіць Гіву?