Моладзевыя суполкі
Сходы па чацвяргах і нядзелях, моладзевыя служэнні па суботах, спеўкі хору ... і шмат іншых служэнняў і паездак, якія аб’ядноўваюць маладыя сэрцы для Госпада. Дзякуй Богу за час міру і свабоды, і за тое, што маем усё гэта. Але няма мяжы дасканаласці. Жывая і актыўная моладзь, якой хочацца больш мець зносіны, і вольны час праводзіць не ля "блакітных экранаў" таксама з задавальненнем наведвае моладзевыя суполкі, якія з красавіка 2015 г. з’явіліся ў нашай царкве. Суполка — гэта магчымасць сабрацца ў невялікім коле братоў і сясцёр, у хатнім становішчы, часцяком за кубкам гарбаты або кавы, паразважаць на біблейскія тэмы, паспяваць псальмы і проста пагутарыць. Бо часта за фармалізмам служэнняў і няўмольным рытмам жыцця мы нават не ведаем, хто сядзіць побач з намі ў царкве вось ужо не адзін месяц, а можа быць і год. Дзейнасць моладзевых суполак таксама накіравана на духоўны рост моладзі, сэрцаў, за якімі будучыня царквы. Тэмы, якія разбіраюцца на суполцы, успрымаюцца не як пропаведзь, якая бадзёра гучыць з кафедры, а як развагі з рознымі меркаваннямі і высновамі, у якіх удзельнічае кожны. Як вынік, разуменне, што твае пытанні — не адзіны выпадак, а адказы — прыходзяць нечакана і адразу ў сэрца. Развагі па тэме часцяком канспектуюць, каб адсутныя маглі таксама азнаёміцца.
Моладзевых суполак на сённяшні дзень чатыры. "У руля" стаяць Дзмітрый Лазараў, Павел Стасілевіч, Яўген Курбан i Алег Селюжыцкі. Суполкі знаходзяцца ў розных частках горада, а моладзь адпаведна размеркавана па тэрытарыяльным прынцыпе. Зроблена гэта для простай зручнасці, і нішто не перашкаджае братам і сёстрам наведваць "не сваю" суполку.
Няхай Госпад блаславіць, каб маладыя сэрцы гарэлі для Яго, і не згаралі!