РЭЛІГІЙНАЯ АБШЧЫНА
ХРЫСЦІЯН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКАЙ

Летнія лагеры

 

Моладзевы лагер на беразе р. Нёман праходзіць штогод у сярэдзіне ліпеня. Моладзь весела і цікава бавіць час, з’яўляюцца новыя сябры. Гутаркі каля вогнішча, песні пад гітару і баян, каша з агульнага катла, ранішнія і вячэрнія Набажэнствы, гарачыя малітвы, футбол, баскетбол, валейбол і настольны тэніс — усё гэта збліжае нас. У лагеры няма пазначанага часу для адбою, а наш дзень пачынаецца з агульнай малітвы — пад гук трубы маладыя людзі збіраюцца ля вогнішча і дзякуюць Богу за мінулую ноч. Пасля сняданку і вячэры праводзяцца сапраўдныя Набажэнствы, на якіх гучаць хрысціянскія гімны, пропаведзі, сведчанні. Важнай часткай распарадку дня з’яўляецца і арганізаванае дзённае чытанне Бібліі. Вольны час моладзь прысвячае спартыўным гульням, купанню ў рацэ і вольным зносінам адзін з адным, што дапамагае адхіліцца ад гарадской мітусні. У канцы дня ўсе збіраюцца разам для малітвы, якая часта заканчваецца пасля паўночы. У нядзельны дзень мы дружна адпраўляемся на Набажэнства ў в. Кнотаўшчына, каб разам з братамі і сёстрамі праславіць Бога. А перад самым ад’ездам — шашлык, гэта стала добрай традыцыяй у нашым лагеры. Пра лагер на Нёмане складаюць вершы і гэты час назаўсёды застаецца ў сэрцах тых, хто наведаў гэтае цудоўнае месца.

Лагерь на Нёмане — Ліпень 2015 —
Есть в году чудесный месяц –
Наш июль. Он всем нам дан.
И на Нёман всегда едет
Молодёжь различных стран.

Нас тут дождик поливает,
Лишний пыл наш охлаждает,
Нас и солнце согревает,
Щедро светом одаряет.

А на речку молодёжь
Ходит и в жару, и в дождь.
У костра их согревают,
Чаем жажду утоляют.

А со всей округи братья
Каждый день к нам приезжают
И с заботливой любовью
Наши души просвещают.

Приезжайте к нам на Нёман!
Здесь нас кормят хорошо!
Дух ваш, сытый Божьим Словом
На молитве оживёт!

Здесь, под ясным, звёздным небом
Будем к Богу мы взывать,
И в молитве силой Духа
Мы получим благодать!
Бондар Таццяна

Пасля паходу застаецца мноства цёплых успамінаў, якія часта грэюць нашыя сэрцы нават у халодныя лютаўскія вечары. З невялікімі нататкамі і фотаздымкамі, якія захавалі найбольш яркія моманты мінулых лагераў, вы можаце пазнаёміцца ​​на старонках гэтага сайта.