Брацкі гурт
Фармальна гурт быў заснаваны ў 1999 годзе, калі некалькі братоў, якія жадалі праслаўляць Бога, пачалі вучыцца граць на музычных інструментах. Праз кароткі час браты пачалі ўдзельнічаць у богаслужэннях, акампануючы моладзеваму музычнаму гурту.
У 2002 годзе было прынята рашэнне ўдзельнічаць у служэннях у якасці самастойнага гурта. У гурта не было сваёй назвы, але з прычыны таго, што ў склад гурта ўваходзілі выключна браты, яго сталі называць проста «Брацкі гурт».
З моманту заснавання гурта, усе яго ўдзельнікі бягучага складу стварылі свае семʼі, многія нясуць і іншыя служэнні ў царкве. На дадзены момант, у гурце служаць Богу: адзін пастар, адзін рукапаложаны дыякан, два не рукапаложаных дыякана.
У розныя гады ў склад ўваходзілі:
- Іван Зубік (бас-гітара)
- Віталь Шахрай (гітара)
- Руслан Шалай (вакал, гітара)
- Васіль Ціханавецкі (вакал)
- Козак Артур (скрыпка)
Склад гурта:
- Барташ Руслан (вакал, бас-гітара)
- Жэланны Аляксандр (вакал, эл. гітара, гітара, ударныя)
- Стасілевіч Аляксандр (вакал, клавішы, гітара)
- Стасілевіч Дзмітрый (вакал, ударныя, гітара)
- Шамшура Аляксандр (вакал, гітара)
Дзмітрый Стасілевіч, кіраўнік музычнага гурта
Псальмы гурта
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- 6
- 7
- 8
- 9
- 10
- 11
- 12
- 13
- 14
- 15