Лілія Сарона
Удзельніцы гурта прыехалі з розных куткоў Беларусі, каб вучыцца ў Мінску. Наведвалі царкву "Гефсіманія" і час ад часу паасобку і разам прымалі ўдзел у служэннях. Праз некаторы час па прапанове аднаго служыцеля царквы ўтварыўся музычны гурт "Лілія Сарона". І, падобна гэтай выдатнай кветцы, якая пахне на прасторах Саронскай даліны, сясцёр абʼядноўвае адно жаданне — дзякаваць і праслаўляць Бога, "... Які заўсёды дае нам трыумфаваць у Хрысце і водар ведання пра Сябе выяўляе праз нас у кожным месцы". (2-е Кар. 2:14).
... Якое шчасце ведаць Цябе, Збаўца,
Голас ціхі ў сэрцы выяўляць,
Да трону ласкі намагацца,
І падтрымку з вышыняў адчуваць!
Які гонар Табе маліцца,
Табе служыць, Табой хваліцца!
Раніцай, апоўдні, і ў вечара цішы́
Ты — песня маёй душы! ...
Склад гурта:
- Корань Ілля (гітара, вакал)
- Кот Марк (вакал)
- Папіціч Аляксей (вакал)
- Папіціч Ганна (клавішы, вакал)
- Шупенька Марына (вакал)
- Маліч Наталля (вакал)
Ганна Папіціч, кіраўнік музычнага гурта
Псальмы гурта
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- 6
- 7
- 8
- 9
- 10
- 11
- 12
- 13
- 14
- 15
- 16
- 17
- 18
- 19
- 20
- 21
- 22
- 23
- 24