РЭЛІГІЙНАЯ АБШЧЫНА
ХРЫСЦІЯН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКАЙ

Служэнне брата Дзмітрыя Косака

Служение брата Дмитрия Косака

Ужо не першы год наша царква малітоўна падтрымлівае місіянерскае служэнне брата Дзмітрыя Косака. Брат мае асаблівую стараннасць у распаўсюдзе Слова Божага на ўсёй паверхні зямлі, для многіх краін і народаў.

Больш падрабязна пра яго служэнні вы можаце даведацца з яго старонкі ў Фэйсбук. Мы ж заклікаем усіх да малітвы, каб Бог блаславіў нялёгкую працу нашага брата, паслаў Сваю абарону і ахову для яго і яго сямʼі. А таксама за тое, каб гэта служэнне было паспяховым і эфектыўным, і многія душы спазналі любоў Божую.