РЭЛІГІЙНАЕ АБ’ЯДНАННЕ
ХРЫСЦІЯН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКАЙ

Дапамога беспрытульным

«Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; ... быў голы, і вы апранулі Мяне..."(Мц. 25:35-36)

Ад 2009 года ў царкве «Гефсіманія» пачаў ажыццяўляцца дабрачынны праект дапамогі бяздомным асобам Беларусі. У рамках праекта на тэрыторыі царквы была створана бясплатная сталовая, а таксама пункт раздачы гуманітарнай дапамогі ў выглядзе адзення, абутку, спальных мяшкоў і коўдраў. Сталовая працуе пяць разоў на тыдзень і здольная накарміць гарачым абедам да 100 чалавек летам і амаль 200 у зімовы перыяд. Улетку кармленне адбываецца ў двары царквы ў нацяжным намёце-павільёне, а зімой — у будынку самой царквы.

За апошнія некалькі гадоў дабрачынны праект царквы неаднаразова асвятляўся ў сродках масавай інфармацыі Беларусі, газетах і на тэлебачанні. Царква была ўзнагароджана падзячнымі граматамі адміністрацыі горада.

Сталовую наведваюць мужчыны і жанчыны, якія засталіся на вуліцы без жылля ў выніку розных жыццёвых абставін. Наведвальнікамі сталовай зʼяўляюцца некаторыя інваліды з мінімальным прыбыткам, а таксама бяздомныя, зарэгістраваныя ў Доме начнога знаходжання г. Мінска.

У рамках дабрачыннага кармлення ў сталовай праводзяцца біблейскія ўрокі, евангелізацыйныя служэнні. Звычайныя ся́бры царквы дапаўняюць рацыён сталовай прынесенымі з дому саленнямі, узварамі і іншымі хатнімі прадуктамі. Сталовая прымае добраахвотныя ахвяраванні простых вернікаў Беларусі і такім чынам ажыццяўляе кармленне галодных і абяздоленых.